На Брэстчыне ў школьных сталоўках даюць зашмат пярлоўкі
Такую выснову зрабілі супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю падчас маніторынгу.
Кантралёры правялі праверкі ў навучальных установах Брэсцкага і Жабінскага раёнаў і выявілі сур’ёзныя парушэнні. Асабліва правяральшчыкаў з КДК уразіла частая наяўнасць пярлоўкі ў меню школьных сталовак. Акрамя таго, яны выявілі маніпуляцыі з салатамі, недахоп лядоўняў для захоўвання садавіны і курыных яек, недахоп мыйных і дэзінфіцыйных сродкаў на харчаблоках ды іншыя шматлікія парушэнні.
Каб выправіць сітуацыю, кантралёры заклікаюць жыхароў Брэстчыны паведамляць пра такія факты ў арганізацыі школьнага і дашкольнага харчавання на тэлефоны “гарачай лініі”.
Фота — nnm.ru