МЗС запатрабуе ў ААН расследавання наяўнасці у Лівіі беларускіх наймітаў

Публікацыі са спасылкай на экспертаў ААН, якія заяўляюць пра наяўнасць у Лівіі беларускіх наймітаў, і сродкі масавай інфармацыі, што распаўсюджваюць такія заявы, не заслугоўваюць даверу. Пра гэта паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы з'яўленне публікацый са спасылкай на заяву працоўнай групы ААН па пытаннях наёмніцтва.

"У гэтай сувязі дарэчы нагадаць галаслоўныя абвінавачванні ў пастаўках баявых верталётаў у Кот-д'Івуар, якія скончыліся афіцыйнымі выбачэннямі службовых асоб ААН у адрас Беларусі, - адзначыў Андрэй Савіных. - Мы запатрабуем афіцыйнага расследавання ў ААН у сувязі з гэтай сітуацыяй".

Беларусь разглядае ААН у якасці ключавой прылады канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржаў у інтарэсах свету і ўстойлівага развіцця. Любыя дзеянні, накіраваныя на закуліснае маніпуляванне грамадскай думкай пад прыкрыццём аўтарытэту ААН, недапушчальныя, падкрэсліў прадстаўнік МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі