Мінадукацыі не хоча бясплатнага праезду для студэнтаў
Пра гэта заявіў міністр Сяргей Маскевіч на сустрэчы са студэнцкім актывам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Як піша газета "Звязда", Маскевіч нагадаў, што бяплатны праезд сталічным студэнтам прадаставіў Мінгарвыканкам. Ён станоўча ацаніў крок мінскіх чыноўнікаў насустрач моладзі. Але разам з тым, кажа Маскевіч, Мінадукацыі не плануе ўздымаць пытанне аб бясплатным праездзе для ўсіх студэнтаў краіны.
Па словах міністра, сёння ёсць дастаткова магчымасцяў, каб маладыя людзі маглі падзарабіць і не браць на праезд грошы ў сваіх бацькоў.
Фота — govorim.by