Міліцыя разгортвае барацьбу за "валютны" парадак

Як паведамілі БелаПАН у ГУБЭЗ МУС, мацёры прафесіянал быў затрыманы 27 красавіка ў Мінску супрацоўнікамі УБЭЗ ГУУС і АБЭЗ Савецкага РУУС. Выяўлена, што непрацуючы мінчанін 1960 года нараджэння ў красавіку здзейсніў 11 аперацый па абмене валюты, у выніку чаго атрымаў прыбытак звыш 100 млн. беларускіх рублёў. У часе затрымання ў валютчыка канфіскавана 2000 долараў ЗША, 550 еўра, 320000 расійскіх і 79 млн. беларускіх рублёў.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт.233 КК —незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, звязаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі