Міліцыя абвяргае інфармацыю пра “аблаву на падлеткаў” у Мінску

Некалькі інтэрнэт-выданняў апублікавалі навіну пра тое, як 17 лістапада ў Трактарным пасёлку ў сталіцы затрымалі 31 падлетка. Паводле гэтай інфармацыі, падлеткаў у міліцыі збівалі і прыніжалі, а іх маці спрабавалі ўзяць штурмам Партызанскі РАЎС. Але ж у ГУУС цвердзяць, што інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, паведамляе БЕЛТА.

Як патлумачылі ў сталічнай міліцыі, у той дзень у Партызанскім раёне праводзілі комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Іх мэтай было перадухіліць напады мясцовых падлеткаў на курсантаў Мінскай кадэцкай вучэльні. Паводле праваахоўнікаў, 31 хлопца затрымалі без ужывання гвалту. 8 чалавек былі ўдзельнікамі бойкі з курсантамі вучэльні, што адбылася 16 лістапада. Двое з падлеткаў мелі дачыненне да кватэрнага крадзяжу, у іх узялі адбіткі пальцаў. Яшчэ траіх прыцягнуць да адказнасці за распіванне спіртнога ў грамадскім месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі