Міліцыянты здымаюць на відэа падпісанне паперы аб няўдзеле ў акцыях

Прычым, калі раней дастаткова было падпісаць паперу "аб няўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях", дык цяпер гэты працэс здымаецца на відэакамеру.

Вось што распавяла Еўрарадыё маладафронтаўка Кася Галіцкая (на здымку), да якой у мінскую кватэру 18 снежня прыйшлі міліцыянты:

"Мяне пад кватэрай ужо чакалі міліцыянты з Цэнтральнага РУУС. Яны паказалі паперку, якую прапанавалі падпісаць, што я папярэджаная наконт таго, што нельга заўтра ўдзельнічаць ні ў якіх несанкцыянаваных мерапрыемствах. Таксама яны запатрабавалі, каб я іх пусціла ў кватэру, я іх пусціла. Яны здымалі на відэа тое, як я падпісвала. Таксама яны знайшлі і забралі троху старых агітацыйных матэрыялаў. І сышлі".

У аўторак у сталіцы быў затрыманы маладафронтавец Мікола Дземідзенка. Яму, нібыта, таксама прапанавалі падпісаць такую паперу і абяцалі вызваліць.

Нагадаем, што на 19 снежня прыпадаюць другія ўгодкі разгону масавай апазіцыйнай акцыі ў Мінску і шматлікіх затрыманняў яе ўдзельнікаў.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі