Смаргонскі суд пакараў мастакоў штрафамі, разгляд справы Пушкіна адклалі

Нагадаем, што 2 верасня Алесь Пушкін, Валянцін Варанішча, Генадзь Драздоў і Алесь Цыркуноў правялі перфоманс у гонар дня нараджэння Расціслава Лапіцкага — кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў паваенныя гады.

Усіх абвінавацілі ў несанкцыяваным пікетаванні. Цыркунова аштрафавалі яшчэ 3 верасня — на 1 мільён рублёў.

10 верасня да суда мастакі прыйшлі з новымі карцінамі з выявай Лапіцкага. Алесь Пушкін меў на сабе таксама хромавыя боты і пілотку з бел-чырвона-белай стужкай, піша "Салідарнасць".

Суддзя карыстаецца дапамогамі перакладчыка з беларускай мовы. Першы суд пачаўся над Генадзем Драздовым — яго аштрафавалі на 3 мільёны рублёў. Другі прысуд вынеслі Валянціну Варанішчу — штраф у 1 мільён рублёў.


Уладзімір Шульжыцкі пакараны штрафам у памеры 3 мільёны рублёў, інфармуе сайт spring96.org.

Разгляд справы Алеся Пушкіна адклалі на 24 верасня (ён не паспеў азнаёміцца з пратаколамі). Мастака абвінавачваюць у супраціўленні міліцыянтам, паведамляе Радыё Свабода.

Мастакі, якіх судзяць у Смаргоні, аб'явілі галадоўку

Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі