Маразы пратрымаюцца да сярэдзіны наступнага тыдня

У выніку, з усходняй Украіны ў нашу краіну прыходзіць халоднае паветра.

У пятніцу, 21 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца снег і слабая завіруха. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 8-14 градусаў ніжэй за нуль, а на Віцебшчыне і Магілёўшчыне чакаецца пры праясненнях да 20 градусаў марозу.

У пачатку наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца, на працягу сутак тэмпература паветра будзе складаць 13-20 градусаў (пры праясненнях — да 25-ці). Аднак у сераду, 26 снежня, у большасці раёнаў Беларусі прагназуецца аслабленне маразоў, уначы будзе толькі 4-10 градусаў ніжэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі