"Малады фронт" адсвяткаваў свой 15-ы дзень народзінаў (фота)

Арганізацыя была заснаваная 6 верасня 1997 года. Цяпер "Малады фронт" існуе як міжнародная арганізацыя, зарэгістраваная ў Чэхіі. Да гэтага аб'яднанне неаднаразова спрабавала легалізавацца ў  Беларусі, але няўдала.

Першы кіраўнік маладафронтаўцаў Павел Севярынец і цяперашні — Зміцер Дашкевіч з'яўляюцца палітвязнямі.

На імпрэзу прыйшлі маладафронтаўцы розных пакаленняў. Былі і ганаровыя госці, такія, як Станіслаў Шушкевіч, Уладзімір Някляеў, бацька Змітра Дашкевіча Вячаслаў Дашкевіч.


“Сённяшнія маладафронтаўцы яшчэ не бачылі асабіста Севярынца і Дашкевіча”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі