Магілеўчане спрабуюць самастойна вырашыць праблему парковак у дварах

Гэта вельмі вялікі дом, ля якога бракуе парковачных месцаў. У выніку машыны часта ставяць на газоны. Аўтамабіляў гэтулькі шмат, што яны часам не даюць праезд спецтранспарту.

Людзей склікалі на сход улёткамі, паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё Ігар Барысаў. На сустрэчу прыйшлі самыя розныя людзі, як аўтамабілісты, так і жыхары дому, якія занепакоеныя праблемай адсутнасці нармальнай паркоўкі. Удзельнікі сходу накідалі план, дзе і як у іх раёне можна пашырыць парковачную тэрыторыю. З гэтым планам яны мяркуюць звяртацца ў розныя інстанцыі, адказныя за камунальную гаспадарку і добраўпарадкаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі