Мадрыдскі "Рэал" стаў чэмпіёнам Іспаніі (відэа)

У сераду "Рэал" у гасцях выйграў у "Атлетык" (Більбао) — 3:0. Адзін з галоў на рахунку Крышціяну Раналду (на здымку, да таго ж ён не забіў пенальці).

У гэтым жа туры "Барселона" разграміла "Малагу" з лікам 4:1 (тры галы — два з пенальці — на рахунку Ліянеля Месі). Аднак дагнаць мадрыдцаў ужо немагчыма — у іх 94 ачкі, у "Барсы" — 87.

Затое сярод бамбардыраў іспанскага чэмпіянату Месі вырваўся наперад з 46 забітымі мячамі, у Раналду — 44. Таксама Месі пераўзышоў "вечны" рэкорд нямецкага футбаліста Герда Мюлера па колькасці забітых галоў за сезон. 40 гадоў таму Мюлер накалаціў у брамы 67 мячоў. На рахунку ў Месі ўжо 68.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі