Лівійскія паўстанцы рыхтуюць штурм Трыпалі

Некалькі сотняў узброеных паўстанцаў зараз ідуць па напрамку да лівійскай сталіцы, куды яны плануюць прыбыць да наступлення цемры, паведамляе ВВС. Паўстанцы накіраваліся да Трыпалі з толькі што захопленага імі невялікага горада ў 40 кіламетрах ад сталіцы. Раніцай, пасля начных сутычак, палкоўнік Муамар Кадафі заявіў, што яго прыхільнікі адбілі першую спробу штурма. Ён па-ранейшаму заклікае сваіх прыхільнікаў стаяць да канца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі