“Кітайска-беларускі індустрыяльны парк” афіцыйна зацверджаны

Згодна з палажэннем, вышэйшым органам кіравання парка стане Міжурадавы каардынацыйны савет, куды ўвойдуць прадстаўнікі беларускага і кітайскага бакоў, перадае БелаПАН. А непасрэднае кіраванне будзе ажыццяўляць адміністрацыя парка. Асноўнымі мэтамі яе дзейнасці стане прыцягненне замежных і айчынных інвестыцый, арганізацыя высокатэхналагічных вытворчасцяў, стварэнне дадатковых працоўных месцаў і іншае.

У якасці рэзідэнтаў парка могуць зарэгістравацца юрыдычныя асобы, створаныя ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, якія будуць рэалізоўваць на тэрыторыі парка інвестыцыйныя праекты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі