Кастусёў: У многіх фронтаўцаў у галовы ўвайшла ідэя байкоту

Сярод іншага, на ім абмяркоўваўся ўдзел у будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што 38 фронтаўцаў пагадзіліся вылучацца ад партыі кандыдатамі ў дэпутаты (найбольш іх у Гродзенскай вобласці і ў Мінску).

На думку Кастусёва, Партыя БНФ магла б вылучыць кандыдатаў па ўсіх 110 выбарчых акругах. "Але ў многіх нашых лідараў у галаве засела думка пра тое, што ўдзел у выбарчай кампаніі мусіць зводзіцца да байкоту выбараў. Аднак, як паказвае сітуацыя, на справе кампанію байкоту выбараў сур'ёзна ніхто рэалізоўваць не будзе", — цытуе словы Рыгора Кастусёва БелаПАН.

Нагадаем, рашэнне пра ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў Партыя БНФ прыняла яшчэ ў студзені. Было вырашана пакінуць за сабой права зняць сваіх кандыдатаў за некалькі дзён да выбараў, калі на той час у краіне будуць заставацца палітвязні, а фронтаўцаў не ўключаць у склад участковых выбарчых камісій.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі