Мінскае “Дынама” перамагло "Данбас" і перарвала пройгрышную серыю (відэа)

“Дынама” нарэшце перарвала серыю з 4 паражэнняў запар. Адначасова беларускі клуб узняўся з апошняга радка Заходняй канферэнцыі і цяпер займае 12-ую пазіцыю, апярэджваючы аднаклубнікаў з Рыгі і згаданы вышэй “Данбас”. 

Перамога над "Данбасам" атрымалася няпростай. Пасля двух перыядаў "зубры" вялі ў ліку 5:1, але праваліліся ў зключнай трэці матча і прапусцілі 3 шайбы запар, з вялікай цяжкасцю стрымліваючы напор украінцаў. На шчасце, зраўняць лік хакеісты з Данецка не паспелі.

Нагадаем, што пасля матча з рыжскім “Дынама” кіраўнік назіральнага савета клуба Юрый Бародзіч не выключыў прымяніць санкцыі ў адносінах да каманды. Аднак было гэта зроблена, альбо не – не паведамлялася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі