Гомельскія праваабаронцы ладзяць пікеты салідарнасці з Бяляцкім

Анатоль Паплаўны, Леанід Судаленка і Віктар Адзіночанка заявілі пікеты ў найбольш шматлюдных месцах абласнога цэнтра. Такім чынам яны плануюць звярнуць увагу гараджан на прымяненне крымінальнага заканадаўства для палітычнай расправы над кіраўніком праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім.

Як паведаміў БелаПАН юрыст Леанід Судаленка, 6 жніўня праваабаронцы адправілі заяўкі ў гарвыканкам заказнымі лістамі. Выбраныя тры месцы для пікетаў: цэнтральны рынак, пляцоўкі перад універмагам "Гомель" і гандлёвым домам «Рэчыцкі».

Нагадаем, што Алесь Бяляцкі падазраецца ва ўтойванні прыбытку ў асабліва буйным памеры. Зараз праваабаронца знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, яму можа пагражаць да сямі гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі