“Гомель” выбыў з Лігі Еўропы, бо прайграў “Бурсаспору” — 1:3 (ФОТА)

На 41-й хвіліне Ілля Алексіевіч вывеў гаспадароў поля наперад. Аднак у другім тайме Ндзіай на 78-й хвіліне забіў гол у браму "Гомеля". Яшчэ адзін мяч забіў турак Інсуа (85), а ў дадатковы час трэці гол забіў Бахадыр (90+1)

“Гомель” гуляў у наступным складзе: Бушма, Матвейчык, Кашэўскі, Канцавы (Сцяпанаў, 84), Казека, Алексіевіч (П.Платонаў, 89), Яўсеенка, Лявіцкі, Кузьмянок, Лісавы (Зуеў, 71), Стасевіч.

“Бурсаспор”: Карсан, Кірыцэ (Інсуа, 46), Сцяпанаў, Ведэрсан, Ндзіай (Свенсан, 88), Шэн (Йылдырым, 75), Баталья, Бахадыр, Азіз, Іпек, Каш.


Суддзя: Марыюс Аўрам (Румынія)

28 ліпеня на гасцявым матчы гамяльчане прайгралі туркам з лікам 1:2. Каманда, на жаль, выбыла з розыгрышу Лігі Еўропы.

Гол Іллі Алексіевіча

На жаль, радасць была нядоўгай — перамогу "Гомель" утрымаць не здолеў

А сумны настрой турэцкіх балельшчыкаў змяніўся бліжэй да фінальнага свістка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі