Геолагі шукаюць нафту пад Оршай і Брэстам

Менавіта так спецыялісты ацэньваюць прамысловыя запасы нафты ў Беларусі. Між тым старыя радовішчы паступова высільваюцца. Да таго ж пампаваць нафту з-пад зямлі ў нашай краіне складана. З гэтай прычыны геолагі паскорылі пошукі новых месцаў, дзе можна дастаць каштоўную сыравіну. Пра гэта паведаміў БЕЛТА міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ўладзімір Цалка.

Апрача Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласці, нафта можа быць у Аршанскай і Падляска-Брэсцкай упадзінах. Таксама вядзецца пра тое, каб аднавіць працы на раней закансерваваных радовішчах.

Усяго ж у Беларусі разведалі 75 радовішчаў, найбуйнейшыя з якіх месцяцца на поўначы Прыпяцкага прагіну. “Чорнае золата” шукаюць яшчэ ў 61 пункце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі