Футбольныя перамогі святкуюць БАТЭ, "Нафтан", "Славія"

БАТЭ на выездзе не пакінуў шанцаў "Тарпеда-БелАЗу". У сябе дома жодзінская каманда прайграла чэмпіёну краіны з лікам 0:2. Галы забілі Рэнан Брэсан і Дзмітрый Мазалеўскі.

Дарэчы, дзякуючы гэтай перамозе серыя без прапушчаных мячоў галкіпера БАТЭ Андрэя Гарбунова дасягнула 450 хвілінаў (5 матчаў). "Усухую" БАТЭ выйграў у "Брэста", "Нёмана", "Дынама", "Шахцёра" і "Тарпеда-БелАЗ".

У іншых матчах наваполацкі "Нафтан" на апошніх хвілінах вырваў перамогу ў "Брэста" — 1:0. Мазырская "Славія" ў сябе дома з такім самым лікам перамагла "Мінск", а "Гомель" — бабруйскую "Белшыну". А вось "Шахцёр" і "Нёман" згулялі ўнічыю — 1:1. 

Фота — "Брестский курьер"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі