Футбалістка адсудзіла свой заробак з дапамогай незалежнага прафсаюза

Сітуацыю з брамніцай Юліяй Ракіцянскай патлумачыў юрыст прафсаюза РЭП Уладзімір Малей. Ён прадстаўляў яе інтарэсы ў судзе.

Уладзімір Малей: "На карысць футбалісткі спагнана 5 мільёнаў 183 тысячы 150 рублёў. Гэтая сума склалася з нявыплачанага заробку за верасень–снежань 2011 і часткі яго за люты–сакавік 2012 года. Суд таксама задаволіў хадайніцтва Юліі Ракіцянскай аб маральным адшкадаванні ў 1 мільён рублёў".

Дарэчы, нявыплаты ў рознай ступені закранулі 13 футбалістак “Вікторыі-86”. Адна з іх раней таксама праз суд дамаглася выплаты грошай. Да гэтага спартоўкі звярталіся ва ўпраўленне фізкультуры Брэсцкага аблвыканкама. Адтуль прыйшла інфармацыя, што на год ім вылучана 200 мільёнаў рублёў. Плаціць грошы мае Брэсцкі гарвыканкам. Раней грошы даваў аблвыканкам. І летась на клуб выдаткавалі больш за 320 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі