ЕБРР хоча інвеставаць 30 млн еўра ў беларускую перапрацоўку

Пра гэта паведаміў 5 траўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы. Ён падкрэсліў, што замежныя кампаніі выяўляюць вялікую зацікаўленасць у інвеставанні ў перапрацоўчую прамысловасць. Адна з прычынаў — высокая прыбытковасць галіны. Напрыклад, у 2010 годзе, са словаў Русага, Бярозаўскі сыраробны камбінат атрымаў прыбытак у памеры 46 млрд рублёў, ААТ “Бабушкина крынка” — 36 млрд рублёў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі