Адну з дзвюх беларусак, пацярпелых у аварыі, перавезлі з Беластока ў Гродна

Здарэнне адбылося ў панядзелак вечарам. Мікрааўтобус Mercedes Sprinter раптоўна згубіў кіраванне і перавярнуўся.

Пацярпелі 13 чалавек, дзвюх жанчын (адна — з Гродна, другая — з Мінска) шпіталізавалі. Як паведамляе тэлеканал АНТ, яны атрымалі даволі цяжкія траўмы пазваночніка. Іншыя пасажыры і кіроўца ўжо вярнуліся ў Гродна. 

Як інфармуе БЕЛТА, адну з беларусак ужо перавезлі з белаcтоцкага шпіталя ў Гродзенскую абласную бальніцу. Рашэнне аб магчымасці транспарціроўкі на радзіму другой грамадзянкі нашай краіны будзе прынятае польскімі медыкамі 5 снежня.

Паводле папярэдняй версіі польскай паліцыі, вадзіцель мікрааўтобуса не саўладаў з кіраваннем пры складаных умовах надвор'я. Дарога была слізкай, ішоў снег.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі