Другі транш крэдыту ЕўрАзЭС прыйдзе ў Беларусь у снежні

Пры гэтым наша краіна павінна ўдакладніць асобныя палажэнні сваёй антыкрызіснай праграмы, паведамляе РИА Новости. У першую чаргу гаворка ідзе пра палітыку Нацбанка. Фонд ЕўрАзЭС настойвае на набліжэнні стаўкі рэфінансавання да тых працэнтных ставак, якія існуюць на крэдытным рынку.

Нагадаем, што агульная сума крэдыту ЕўрАзЭС для Беларусі павінна скласці 3 мільярды долараў на тры гады. Першы транш у памеры 800 мільёнаў быў атрыманы сёлета ў чэрвені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі