Для беларускіх суддзяў веданне беларускай мовы не абавязковае

Канстытуцыйны суд разгледзеў прапанову каардынатара кампаніі "Справаводства па-беларуску!" Ігара Случака аб неабходнасці заканадаўчага замацавання праверкі ведаў суддзямі дзяржаўных моў — рускай і беларускай, іне знайшоў падстаў для ўкаранення такой прапановы.

З Канстытуцыйнага суда Случак атрымаў адказ, што былі прааналізаваны нормы Канстытуцыі, розных кодэксаў і законаў, і ў выніку праведзенага аналізу КС не знайшоў падстаў для прапановы аб неабходнасці ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў і дапаўненняў, піша БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі