Дагэтуль невядомае месцазнаходжанне Алеся Пушкіна

Хутчэй за ўсё, пасля суда Пушкіна маюць даставіць у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, мяркуе Радыё "Свабода".

Тэлефоны суду ўжо не адказваюць. А дзяжурны турмы на Акрэсціна кажа, што па стане на 20 гадзін мастака ў іх няма. Ён патлумачыў, што пасля суда асуджанага могуць даволі доўга афармляць, правапарушальнікаў на Акрэсціна дастаўляюць кругласутачна. Бываюць выпадкі, калі людзей прывозяць і праз суткі пасля працэсу.

Нагадаем, што пра затрыманне паспеў паведаміць сам Алесь Пушкін каля 13-й гадзіны. Сувязь з ім абарвалася, прычыны затрымання невядомыя.

Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі