Трое жыхароў Баранавічаў скралі 8 тон дроту

Як пaведамляе Іntex-press, аўтамабіль МАЗ са сталёвым дротам супрацоўнікі міліцыі затрымалі яшчэ ў ліпені. Падчас праверкі высветлілася, што 49-гадовы мужчына не аднойчы вывозіў "здабычу" з тэрыторыі арганізацыі, на якой працаваў. Дапамагалі яму ў гэтым ягоныя калегі. Машыніст крана загружаў грузавік, а жанчына-ахоўнік бесперашкодна прапускала аўтамабіль на прадпрыемства, а затым назад.

За 9 месяцаў сваёй падпольнай дзейнасці трыа вывезла дроту больш чым
на 26 мільёнаў рублёў.

За крадзеж у буйным памеры кіраўнік "аперацыі" атрымаў 3 гады і 8 месяцаў турмы. Яго памочнікі — машыніст крана і ахоўнік — да суду пакрылі шкоду, а затым звярнуліся з хадайніцтвам да прэзідэнта. Указам кіраўніка краіны яны былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці, бо ў адрозненні ад саўдзельніка раней не прыцягваліся да яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі