Брэсцкае "Дынама" разграміла салігорскі "Шахцёр"
У нядзелю прайшоў апошні матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе у вышэйшай лізе.
Брэсцкае "Дынама" атрымала перамогу над адным з лідэраў, салігорскім "Шахцёрам" — 4:0. Адзначым, што пасля выдалення на 58-й хвіліне Сітко (на той момант лік быў 2:0 на карысць дынамаўцаў) госці гулялі ў меншасці.
Нагадаем, пяць матчаў прайшлі ў суботу. Усе яны закончыліся ўнічыю. Найбольш папулярны лік — 2:2. Так згулялі мінскае "Дынама" і "Віцебск", магілёўскае "Дняпро" і бабруйская "Белшына", гродзенскі "Нёман" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". Не быў адкрыты лік у матчы наваполацкага "Нафтана" і "Мінска". Цэнтральным матчам тура стаў паядынак барысаўскага БАТЭ і "Гомеля", які закончыўся ўнічыю 1:1.
У БАТЭ цяпер 48 ачкоў, 39 — у "Шахцёра", па 32 ачкі — у "Тарпеда-БелаЗа" і "Гомеля" (у апошняга гульня ў запасе), 31 ачко ў мінскага "Дынама".