Брэйвік трэніраваўся да нападаў на камп'ютарных гульнях

Андэрс Брэйвік заявіў суду, што замест адной планаваў падарваць тры бомбы ў Осла. Па словах падсуднага, якія перадае ВВС, ён вырашыў адмовіцца ад трох прыладаў, бо стварыць іх "выявілася больш складана, чым ён думаў".

Таксама ён распавёў суду, як перапыніў працоўную дзейнасць на год, каб штодня гуляць у ролевую анлайн-гульню World of Warcraft для падрыхтоўкі да нападаў. Прычым гуляў ён па 16 гадзінаў на дзень.

Па словах Брэйвіка, ён не разлічваў ўцячы з месца выбухаў у Осла без барацьбы, і свае шанцы на выжыванне ацэньваў у 5%.

Фота — REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі