Беларускія фільмы шакавалі польскіх гледачоў

110805 Eurafokus.mp3110805 Eurafokus.mp3110805 Eurafokus.mp3110805 Eurafokus.mp3

Адбываліся яны ў рамках мастацкай выставы, якая праходзіць у галерэі пад назвай “Адчыняючы дзверы? Беларускае мастацтва сёння”. Беларускія сеансы па чацвяргах завяршыліся 4 жніўня паказам фільма рэжысёра Сяргея Лабана “Случай з пацаном”, зняты летам 2001 года кінастудыяй  “Навінкі-хоўм-відэа”. Як сцвярджае адзін з арганізатараў варшаўскага паказа Бенджамін Коўп, беларускае мастацтва сёння вельмі запатрабаванае ў Еўропе, а кіно - найлепшы інструмент, каб найбольш яскрава адлюстраваць рэчаіснасць той ці іншай краіны.

Коўп: “Калі казаць пра кіно, то, безумоўна, ніша беларускага кінамастацтва ў Еўропе не запоўненая, мала інфармацыі і пра беларускае кіно ўвогуле. А яно, між іншым, як ніякае іншае мастцтва, здольнае паказваць жыццё. Я ўпэўніўся, што польскія гледачы даведаліся вельмі шмат новага пра Беларусь, дзякуючы гэтым лентам, якія сёлета мы паказвалі ў “Захэнце”.

Было відавочна, што гледачоў кіно абыякавымі не пакінула. Шмат хто з іх гаварыў, што нічога пакуль сказаць пра яго не можа, бо патрабуе часу, каб абдумаць усю інфармацыю, астатнія адзначалі, што беларуская рэчаіснасць іх сшакавала.

Наведніца: “Мы даведаліся, што ў чацьвер ёсць магчымасць бясплатна паглядзець беларускае кіно і вырашылі ёй скарыстацца. Я не шкадую, што прыйшла і паглядзела гэтую стужку. Пасля такога фільма прыходзіць адна думка: я шчаслівая, што жыву ў свабоднай Польшчы. Шчыра сказаць, шмат што ў фільме мяне шакавала, аднак разам з тым мне спадабалася, што стваральнікі карціны добра здолелі пераказаць тую рэчаіснасць, у якой яны жывуць, і зрабілі гэта з гумарам”.

Па словах Бенджаміна Коўпа, выстава “Адчыняючы дзверы? Беларускае мастацтва сёння” павінна апраўдваць сваю назву і спрыяць таму, каб дзверы ў Еўропу для беларусаў былі заўжды адчынены.

Коўп: “Я вельмі спадзяюся, што, дзякуючы нашым мерапрыемствам, людзі ўзбагачаюцца інфармацыяй пра Беларусь, завязваюць новыя кантакты і маюць нейкія новыя магчымасці супрацоўніцтва”.

Выстава “Адчыняючы дзверы? Беларускае мастацтва сёння” працягнецца ў варшаўскай галерэі “Захэнта” да 21 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі