Беларускі ПЭН-Цэнтр заступаецца за Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі — выбітны грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў літаратурнай суполкі "Тутэйшыя", сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра.

“Створанае ім у 1996 годзе грамадскае аб’яднанне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” з першага дня свайго існавання бараніла каштоўнасці, закладзеныя ў Дэкларацыі правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дапамагала арыштаваным у выніку масавых пратэстаў і іх сем'ям. Нездарма па выніках сваёй 15-гадовай працы на ніве абароны правоў чалавека Алесь Бяляцкі двойчы быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міра”, — гаворыцца ў заяве Рады Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Аўтары заявы ўпэўненыя, што пераслед Алеся Бяляцкага мае палітычны характар. Яны заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед і вызваліць кіраўніка “Вясны” з-пад арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі