Беларуская інтэлігенцыя прапануе склікаць Усебеларускі з'езд

Усе яны былі сустаршынямі Усебеларускага з’езду за незалежнасць 2000 года.

У іх заяве гаворыцца, што "падзеі апошняга часу ў жыцці Бацькаўшчыны выклікаюць вострую трывогу за яе будучыню". Яны згадваюць фінансавы крызіс і дэвальвацыю рубля, абвешчаны продаж дзяржаўнай маёмасці. Занепакоенасць аўтараў выклікае і непрадбачлівая замежная палітыка, якая пагражае Беларусі міжнароднай ізаляцыяй. На думку падпісантаў, пад пагрозай стаіць незалежнасць краіны, паведамляе nn.by.

Таму яны падтрымліваюць прапанову, выказаную Уладзімірам Някляевым у газеце "Народная Воля" за 2 сакавіка, і заклікаюць да яднання ўсіх, хто занепакоены лёсам Бацькаўшчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі