“Беларусбанк” прыпыніў выдачу льготных крэдытаў на жыллё

Ад 1 чэрвеня “Беларусбанк” выдае льготныя крэдыты на будаўніцтва жылля толькі шматдзетным сем’ям, а таксама грамадзянам, якія будуюцца ў населеных пунктах з насельніцтвам меней за 50 тысяч чалавек, паведамляе TUT.by. У банку не ўдакладняюць, калі зноў пачнуць выдаваць крэдыты іншым катэгорыям льготнікаў. Апроч таго, перасталі адкрываць новыя крэдытныя лініі арганізацыям, якія выступаюць заказчыкамі ў будаўніцтве.

Між тым на пачатак году запазычанасць па льготных крэдытах на жыллё ў “Беларусбанку” склала амаль 13 трыльёнаў рублёў, а на 1 красавіка яна ўзрасла амаль на паўтара трыльёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі