Беларусь не адмовіцца ад распрацоўкі Хаціслаўскага радовішча

Дыпламат заявіў аб неабходнасці перамоваў паміж Кіевам і Мінскам. Аднак адзначыў, што беларускі бок не прымае ультыматумаў, і рашэнне аб распрацоўцы Хаціслаўскага кар'ера ды поўнай яго выпрацоўкі ў 2040 годзе ўжо прынята, паведамляе сайт rbc.ua.

Адзначым, што па меркаванню некаторых украінскіх навукоўцаў у выніку распрацоўкі гэтага беларускага кар'ера, на тэрыторыі Украіны могуць змялець і знікнуць Шацкія азёры. Спецыялісты лічаць, што ёсць падставы казаць аб парушэнні Беларуссю шэрагу міжнародных канвенцый, якія забараняюць дзеянні, што могуць прывесці да негатыўных зменаў экалогіі. Беларускі бок у сваю чаргу заяўляе, што ўсе рызыкі ад здабычы мелу ў кар'еры ўлічаны і мінімізаваны.

Хаціслаўскае радовішча размешчана ў 30 кіламетрах ад Шацкіх азёраў і знаходзіцца каля дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай.

Фота — blog.turmir.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі