БАТЭ стаў чэмпіёнам Беларусі ў дзявяты раз (відэа)

Па колькасці залатых узнагародаў у чэмпіянаце сярод каманд вышэйшай лігі БАТЭ трымае рэкорд. Таксама каманда Віктара Ганчарэнкі — першы беларускі клуб, які прайшоў у групавыя раунды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Двойчы барысаўчане выйгравалі Кубак Беларусі і столькі ж — Суперкубак.

Таксама 11 лістапада салігорскі “Шахцёр” разграміў гродзенскі “Нёман” — 4:0. Гарнякі гарантавалі сабе “серабро”. Тэарэтычна яны яшчэ могуць дагнаць БАТЭ паколькасці ачкоў, але па іншых паказніках, у тым ліку па колькасці перамогаў, яны ўсё адно саступяць барысаўчанам.

10 лістапада прайшлі яшчэ тры матчы ў рамках 31-га тура першынства Беларусі. Сталічнае “Дынама” мінімальна перамагло “Гомель” — 1:0 і цяпер прэтэндуе на бронзавыя медалі.

“Белшына” разышлася са “Славіяй” у сухую нічыю — 0:0. Наваполацкі “Нафтан” перамог “Брэст” — 1:0.

Чэмпіёнамі Беларусі за мінулыя 22 сезоны станавіліся 7 каманд. Больш за ўсё перамог у БАТЭ — 9. У мінскага Дынама 7 залатых узнагарод, у мазырскай Славіі — 2, у Гомеля, Дняпра, Белшыны і Шахцёра — па адным чэмпіёнстве.

  1. БАТЭ — 9 перамог
  2. Дынама (Мінск) — 7
  3. Славія (Мазыр) — 2
  4. Дняпро (Магілёў) — 1
  5. Белшына (Бабруйск) — 1
  6. Гомель — 1
  7. Шахцёр (Салігорск) — 1

Сезон

Золата

Срэбра

Бронза

1992

Дынама (Мінск)

Дняпро (Могилёв)

Дынама (Брест)

1992/1993

Дынама (Мінск)

КІМ (Віцебск)

Беларусь (Мінск)

1993/1994

Дынама (Мінск)

Дынама-93 (Мінск)

КІМ (Віцебск)

1994/1995

Дынама (Мінск)

Дзвіна (Віцебск)

Дынама-93 (Мінск)

1995

Дынама (Мінск)

МПКЦ (Мазыр)

Дынама-93 (Мінск)

1996

МПКЦ (Мазыр)

Дынама (Мінск)

Белшына (Бабруйск)

1997

Дынама (Мінск)

Белшына (Бабруйск)

Лакаматыў-96 (Віцебск)

1998

Дняпро-Трансмаш (Магілёў)

БАТЭ (Барысаў)

Белшына (Бабруйск)

1999

БАТЭ (Барысаў)

Славія (Мазыр)

Гомель

2000

Славія (Мазыр)

БАТЭ (Барысаў)

Дынама (Мінск)

2001

Белшына (Бабруйск)

Дынама (Мінск)

БАТЭ (Барысаў)

2002

БАТЭ (Барысаў)

Неман (Гродно)

Шахцёр (Салігорск)

2003

Гомель

БАТЭ (Барысаў)

Дынама (Мінск)

2004

Дынама (Мінск)

БАТЭ (Барысаў)

Шахцёр (Салігорск)

2005

Шахцёр (Салігорск)

Дынама (Мінск)

МТЗ-РІПА (Мінск)

2006

БАТЭ (Барысаў)

Дынама (Мінск)

Шахцёр (Салігорск)

2007

БАТЭ (Барысаў)

Гомель

Шахцёр (Салігорск)

2008

БАТЭ (Барысаў)

Дынама (Мінск)

МТЗ-РІПА (Мінск)

2009

БАТЭ (Барысаў)

Дынама (Мінск)

Дняпро (Магілёў)

2010

БАТЭ (Барысаў)

Шахцёр (Салігорск)

Мінск

2011

БАТЭ (Барысаў)

Шахцёр (Салігорск)

Гомель

2012

БАТЭ (Барысаў)

Шахцёр (Салігорск)

?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі