Азараў: забарона на ўвоз прадуктаў з Беларусі ва Украіну часовая
Пра гэта 3 сакавіка заявіў украінскі прэм’ер Мікалай Азараў.
"Заўсёды рашэнне, якое прымае адна з бакоў, сустракае рэакцыю з іншага боку. Ніколі не бывае аднабаковых рашэнняў. Мы нашым беларускім калегам матывавалі наша рашэнне. У нас ёсць падазрэнне, цалкам абгрунтаванае, і мы гэтае падазрэнне павінны праверыць. Гаворка ідзе аб часовых захадах, толькі аб часовых", — заявіў Азараў журналістам у Кіеве, каментуючы сітуацыю з пастаўкамі беларускай прадукцыі ва Украіну.
Паводле яго словаў, як толькі ўсе сумневы ў якасці беларускай малочнай і мясной прадукцыі будуць "альбо развеяныя, альбо пацверджаныя”, гэтыя захады будуць перагледжаныя.
"Таму не трэба рабіць нейкую сенсацыю. Гэта звычайны працэс, калі кожны з бакоў думае аб неабходнасці абараняць сваіх людзей ад магчымасці пранікнення якіх-небудзь захворванняў на тэрыторыю краіны. Лепш перастрахавацца, чым недастрахавацца", — падкрэсліў кіраўнік ураду Украіны.