Аўстралійскі журналіст скардзіцца на мытнікаў у Генпракуратуру

Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, супрацоўнікі беларускай мытні, з якімі кантактавала аўстралійская амбасада ў Маскве, заявілі, што працэдура вяртання рэчаў зойме як мінімум месяц.

У сваёй скарзе Амас Робертс піша, што быў у Беларусі па службовых абавязках з 14 верасня. Ён быў акрэдытаваны пры МЗС Беларусі ад аўстралійскага тэлеканала SBS. 21 верасня журналіст меў вылецець з аэрапорту "Мінск-2" ў Варшаву. Але падчас мытнага кантролю супрацоўнікі мытні без усялякіх падставаў забралі дзве відэакамеры, ноўтбук, фотаапарат, смартфон, вынасны дыск, некалькі карт памяці, некалькі дыскаў, некалькі дакументаў і плюшавага мядзведзіка з парашутам.

Робертс кажа, што на забраных носьбітах інфармацыі ўтрымлівалася прыблізна 12 гадзін відэаздымак, некалькі тысяч фатаграфій і г.д., якія з'яўляюцца яго інтэлектуальнай уласнасцю і былі зробленыя ў сувязі з выкананнем службовага задання. Таксама на камп'ютары было ўсталяванае ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне, якое шмат каштуе. Журналіст таксама падкрэслівае, што адзін з мытнікаў у яго прысутнасці пачаў выдаляць асабістую інфармацыю з тэлефона, нягледзячы на неаднаразовыя пратэсты Робертса.  Пры гэтым мытнікі не выдалі аўстралійцу ніякіх дакументаў, якія пацвярджалі б канфіскацыю апаратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі