Асуджаны за наркотыкі дызайнер дачакаўся перагляду справы

Такім чынам суд задаволіў скаргу бацькоў асуджанага на непаўнату судовага следства, паведаміла “Нашай Ніве” адвакатка Руслана Вазновіч. Яна падкрэсліла, што гэты факт у роўнай ступені не пацвярджае ні віны асуджанага, ні яго невінаватасці. 1 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбылося першае паседжанне. Працяг справы — 11 жніўня.

У турме Арцём правёў больш за тры гады — прысуд быў вынесены 18 жніўня 2008-га, да таго ён утрымліваўся пэўны час у СІЗА. Ён быў затрыманы ў выніку правядзення следчага эксперымента. Праз трэцюю асобу міліцыянты арганізавалі два закупы наркотыкаў. У выніку маладога чалавека абвінавацілі ў захоўванні і продажы наркатычных сродкаў. Бацькі Арцёма не адмаўляюць віны сына, аднак яны перакананыя, што следчыя фактычна справакавалі яго на супрацьпраўны ўчынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі