Арыштаваны лідар маўклівых акцый пратэсту ў Гомелі

Жонка Змітра паведаміла Радыё Свабода, што мужа затрымалі па абедзе ля прыпынку грамадскага транспарту. Зміцер паспеў сказаць па тэлефоне, што яго арыштавалі на 5 сутак.

У Чыгуначным раённым аддзеле міліцыі Гомеля пацвердзілі, што суд сапраўды вынес такі прыгавор. Актывіста пакаралі за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства. Арышт Змітра Шаўчэнкі, магчыма, звязаны з прызначанай на навагоднюю ноч акцыяй руху “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі