Амбасада ЗША спадзяецца, што Беларусь ліквідуе запасы ўрану

Амерыканскія дыпламаты спадзяюцца, што Беларусь здзейсніць свае ранейшыя намеры ліквідаваць усе запасы высокаўзбагачанага ўрану. 
Аднак пасольства расчараванае рашэннем беларускіз уладаў адмовіцца ад удзелу ў беларуска-амерыканскіх праектах супрацоўніцтва. У прыватнасці гаворка ідзе аб праграме МВА. Яна ўпершыню магла даць беларусам магчымасць атрымаць на радзіме магістарскую ступень у бізнэс-адміністраванні на англійскай мове з міжнароднай акрэдытацыяй. 
Рашэнне адмовіцца ад сумесных праектаў амерыканская амбасада расцэньвае толькі як шкоду беларускаму народу. 
Разам з тым амбасада нагадвае, што ЗША заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага  вызвалення ўсіх палітычных вязняў у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі