У Магілёве распачалася "Народная праграма" па прыватызацыі ЖЭСаў

110817 SilkouS.mp3

Еўрарадыё: Каго вы чакаеце пабачыць падчас абмеркавання пытання аб прыватызацыі жэсаў?

Аляксандр Сілкоў: “На гэтую сустрэчу будуць запрашацца кіраўнікі нашых прыватных жэсаў. Па-першае, гэта Навасяд Уладзімір Уладзіміравіч, які з’яўляецца ўпраўдомам і ў якога ёсць пэўныя напрацоўкі, а таксама прадстаўнікі Жылэкспа Магілёва, тыя людзі, што зараз кіруюць дамамі, якія кіруюць таварыствамі ўласнікаў і ведаюць пра ўсе гэтыя праблемы. Таму што, як абяцаюць, у 2015 годзе мы будзем цалкам аплочваць паслугі. Але ці атрымаем мы іншыя паслугі? І ці адкажам на пытанне – колькі ж мы плацім зараз, 30 адсоткаў, 20 адсоткаў? Хто гэта разлічваў? І  гэтые пытанні мы будзем абмяркоўваць з тымі людзьмі, хто знаходзіцца ў кантэксце. Таму што  мы можам казаць пра штосьці, што гэта кепска, але яны будуць гаварыць канкрэтна”.

Еўрарадыё: А гэтыя людзі не пабаяцца браць удзел у такой нефармальнай дыскусіі?

Аляксандр Сілкоў: “Ведаеце, настаў такі момант, што мы стараемся нашую народную праграму ў рэгіёне праводіць у зарэгістраваных памяшканнях, куды мы можам запрасіць тых людзей, якія могуць  штосьці сказаць. Па-другое, мы стараемся запрасіць розныя бакі, мы хочам альтэрнатывы. Мы не гаворым, што штосьці кепска, мы хочам абмеркаваць, як зрабіць. Мы разумеем, што пакуль што грукаемся ў глухія дзьверы, пакуль мы ніяк не можам запрасіць прадстаўнікоў улады, хоць і вельмі б хацелі. Пакуль што мы праводзілі тры тэмы – пра прыватную ўласнасць на зямлю, стараліся запрашаць, пакуль не было вялікіх праблем. Але ў Беларусі нельга загадваць наперад”. 

Еўрарадыё: Хто зо вядомых экспертаў ужо прымаў удзел у вашых дыскусіях?

Аляксандр Сілкоў: “З экспертаў  прыязджаў Чалы, вядомы эканаміст Юркоў, кандыдат эканамічных навук Мігурскі, якія абмяркоўвалі і прапаноўвалі сваё рашэнне гэтых праблем”.

Еўрарадыё: На прыклад якіх краін вы глядзіце перш за ўсё?

Аляксандр Сілкоў: “Больш на прыбалтыйскія  краіны. Навасяд, напрыклад, ездзіў у Латвію, нашыя прадстаўнікі ездзілі ў Эстонію, глядзелі. Разумееце, гэта тыя краіны, якія былі з намі ў адным саюзе. Вы павінны разумець, што ў нас узнікаюць праблемы старога жылля. У прыбалтыйскіх краінаў нам можна шмат чаму навучыцца. Бо самае галоўнае, каб жыхары нарэшце зразумелі, што яны гаспадары свайго дома. Калі мы пераламаем гэта – то гэта і будзе самае галоўнае”.  

Еўрарадыё: А дзе ў Беларусі існуюць такія сур’ёзныя рады жыхароў пад’езда, напрыклад?

Аляксандр Сілкоў: “У нас у Магілёве таварыства ўласнікаў Жылэкспа, але яны, на жаль, пакуль бяруць новыя дамы. А таксама гэта мой сябра Навасяд, які двойчы быў дэпутатам, а зараз пайшоў працаваць упраўдомам у сваім доме і ўжо зрабіў пэўныя напрацоўкі, наконт таго, як можна мінімізаваць тыя грошы, што мы пераводзім, зрабіць за іх большую колькасць паслуг. Тое, што людзі пачынаюць рабіць на прыкладзе свайго дома – яны ствараюць матрыцу паводзінаў, якую мы таксама можам выкарыстаць. А самае галоўнае – мы павінны разумець, што ўсё адно мы прыйдзем да гэтых прыватных жэсаў, хочам ці не хочам, таму што для дзяржавы гэта таксама вялікая праблема”.  

Еўрарадыё: Але для сённяшняй дзяржавы гэта можа быць і пагрозай, бо гэта падвышэнне грамадзянскай актыўнасці?

Аляксандр Сілкоў: “Згодны. Але тыя фінансавыя сродкі, якія сыходзяць у гэтую дзірку – я калі чую пра гэтыя сумы – тут варта задумацца. Можна стварыць  умовы, што і гэтыя жэсы будуць справаздачныя, нашая дзяржава паспяхова робіць справаздачнымі арганізацыі. Але зараз гэта насамрэч вялікая праблема для Беларусі. Я думаю, калі ўявіць што няма Лукашэнкі, што да ўлады прыходзяць дэмакраты – праблема ж застанецца. Трэба яе рашаць”. 

Еўрарадыё: А што будзе вынікам гэтай дыскусіі?

Аляксандр Сілкоў: “Тыя прапановы, якія мы напрацуем, мы пастараемся данесці да людзей у прыватных жэсах. Пастараемся рассылку зрабіць, гэта першае. А па-другое, пастараемся данесці да жыхароў, што ёсць такія прапановы, такая альтэрнатыва дзяржаўным жэсам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі