Алеся Міхалевіча адпусцілі

“Генеральная пракуратура адразу ж прыняла рашэнне мяне адпусціць. На дадзены момант я вольны і польскае Міністэрства замежных справаў набыло мне іншы квіток да Лондана. У мяне папрасілі афіцыйныя прабачэнні ад імя Рэспублікі Польшча і паведамілі, што ў будучыні такое не павінна паўтарыцца. А 20.00 у мяне рэйс у Лондан”, - паведаміў палітык Еўрарадыё.

Алесь Міхалевіч быў фігурантам справы 19 снежня і яму пагражала турэмнае зняволенне. Ён здолеў трапіць за мяжу і атрымаць палітычны прытулак у Чэхіі. Ён таксама сведчыў пра катаванні ў СІЗА КДБ, куды яго змяшчалі пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі