Алеся Бяляцкага абвінавачваюць у эканамічным злачынстве
Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” паспеў паведаміць, што яму інкрымінуюць “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры”.
Ператрус у кватэры Бяляцкага завершаны, інфармуе БелаПАН. Яго вынікі пакуль невядомыя. Цяпер праваабаронцу даставілі ў офіс “Вясны”, дзе таксама ідзе ператрус. Яго жонку Наталлю Бяляцкую павезлі на лецішча ў Ракаў — там будзе яшчэ адзін вобшук.