Ад "шпіёна" Андрэя Гайдукова прыйшлі адразу тры лісты

Нагадаем, што 23-гадовага наваполацкага актывіста, абвінавачанага ў "здрадзе дзяржаве", цяпер трымаюць у Віцебскім СІЗА №2. Яго маці, Вольга Гайдукова, паведаміла Радыё "Свабода", што ліставанне з сынам нарэшце наладзілася.

У допісах Гайдукоў збольшага перадае падрабязнасці побыту за кратамі. Таксама ён хвалюецца за бліжэйшую сесію ва ўніверсітэце, якая пачнецца да Новага году. Па словах маці, Гайдукоў просіць, каб яму перадалі тэлевізар. З гэтага яна робіць выснову, што выйсці з СІЗА ў хуткім часе ён не спадзяецца.

Па словах адваката, хлопец трымаецца добра, выглядае нармальна. Ад адваката ж маці даведалася, што сын нарэшце пачаў атрымліваць лісты з дому. Дагэтуль амаль месяц ні ад яго не даходзілі лісты, ні допісы сваякоў не траплялі да арыштаванага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі