Развітанне з Анатолем Грыцкевічам адбудзецца ў чацвер

Развітанне з Анатолем Грыцкевічам адбудзецца 22 студзеня ў 12.00 гадзіне. Адпяванне вядомага беларускага гісторыка, які ўчора памёр на 86-м годзе жыцця, пройдзе ў Чырвоным касцёле ў Мінску.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ўдава Грыцкевіча Арыядна Мікалаеўна.
Паводле яе слоў, пасля крэмацыі прах памёрлага пахаваюць у магіле маці на сталічных Усходніх могілках. Раней там быў пахаваны брат Грыцкевіча Валянцін, кіраўнік беларускай суполкі ў Санкт-Пецярбургу.

Анатоль Грыцкевіч быў вядомы як навуковец і грамадскі дзеяч. Ён быў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", пасля — ганаровым яе старшынёй.

Сярод тэмаў даследаванняў гісторыка быў Слуцкі збройны чын 1920 года і славутая бітва пад Оршай 1514 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі