Расійскія дэмакраты затрыманыя за салідарнасць з беларусамі

Уначы на 19 сакавіка ў Омску (Расія) былі затрыманыя актывісты арганізацыяў "Моладзевага Яблыка" і "Салідарнасці", якія ладзілі акцыю ў рамках еўрапейскай кампаніі "Дайце голас народу Беларусі!". Омскія актывісты Антон Жабрун, Міхаіл Маглаў і Андрэй Ярмілаў былі затрыманыя падчас правядзення акцыі. Яны былі дастаўленыя ў аддзяленне міліцыі, пазбаўленыя тэлефоннай сувязі, пасаджаныя за краты. Першы час на званкі паплечнікаў супрацоўнікі міліцыі адказвалі, што нікога не затрымоўвалі і ў міліцыю не дастаўлялі. Адваката да затрыманых таксама не пусцілі, паведамляе "Хартыя'97".

Акцыя праводзіцца федэрацыяй ліберальнай моладзі ўжо пяты раз. Гэтым разам яе падтрымалі 125 гарадоў свету на чатырох кантынентах. Вулічная акцыя "Маладых еўрапейскіх федэралістаў" сабрала маладых людзей, якія завязалі раты статуям і пазіравалі з расцяжкамі з лозунгам "Дайце голас народу Беларусі!". Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі таксама прайшла адпаведная акцыя ў падтрымку незалежных журналістаў.

У Расіі акцыя прайшла ў Пецярбургу, Маскве, Омску, Пензе, Арэнбургу. Цяпер рыхтуецца заява міжнародных арганізацый з нагоды затрымання актывістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі