Расійскі гарнізон у Андрэеўцы быў адрэзаны ад асноўных сіл і знішчаны

Байцы 3-й брыгады на фронце 

Байцы 3-й брыгады на фронце  / t.me/ab3army/

Расійскі гарнізон у Андрэеўцы быў адрэзаны ад асноўных сіл і знішчаны. Пра гэта паведаміла 3-я асобная штурмавая брыгада Узброеных сіл Украіны. Перад гэтым украінскі Генштаб пацвердзіў вызваленне гэтага населенага пункта каля Бахмута.

3-я асобная штурмавая брыгада сцвярджае, што была праведзена "маланкавая аперацыя", у выніку якой расійскія вайскоўцы ў Андрэеўцы апынуліся ў акружэнні. За два дні там была разбітая ўшчэнт расійская 72-я асобная мотастралковая брыгада. Была знішчаная амаль уся яе пяхота "разам з афіцэрамі і значнай колькасцю тэхнікі". Загінулі тры камандзіры батальёнаў, начальнік брыгаднай разведкі. Дакладную колькасць забітых, параненых і ўзятых у палон расійскіх акупантаў абяцаюць паведаміць пазней. Цяпер украінскія байцы "працягваюць замацоўвацца на новых пазіцыях".

Цяжкія баі за Андрэеўку працягваліся ўсё лета і скончыліся толькі ў сярэдзіне верасня.

"Узяцце і ўтрыманне населенага пункта Андреўвка — наш шлях да прарыву на правым флангу ад Бахмута, і ключ да поспеху ўсяго далейшага наступу", — заяўляюць у 3-й асобнай штурмавой брыгадзе. Там прызнаюць, што таксама маюць адчувальныя страты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі