Расія абвясціла пра пошукі беларускага "Катынскага спісу"

Прэс-сакратар расійскага МЗС Андрэй Несцярэнка пацвердзіў інфармацыю польскай Gazety Wyborczej, што расіяне шукаюць у сваіх архівах спісы 3870 палякаў, забітых у 1940 г. НКВД у Заходняй Беларусі.  "Дагэтуль нам не ўдалося знайсці нічога, што нагадвала б гэтыя спісы", – дадаў Несцярэнка.

Гэты спіс НКВД – апошні нявысветлены фрагмент катынскага злачынства. Невядомыя імёны ахвяр, ёсць звесткі, што іх пастралялі ў Мінску і пахавалі ў Курапатах.

18 сакавіка Wyborcza паведаміла, што прэм’ер Расіі Ўладзімір Пуцін даручыў ФСБ знайсці катынскія спісы. Пуцін хацеў перадаць іх Дональду Туску падчас ушанавання памяці ахвяраў Катыні, у 70-годдзе трагедыі, якое прыпадае на сёлета.

Аднак пакуль ФСБ, якая з’яўляецца пераемніцай НКВД, КГБ і МГБ, спісаў у сваіх архівах не знайшла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі