Расіец Чарнышоў памірыўся з ФК «Віцебск» і атрымаў заробак

Расійскі спецыяліст Андрэй Чарнышоў заключыў міравое пагадненне з футбольным клубам «Віцебск».  Падчас судовага паседжання прадстаўнікі беларускага клуба пагадзіліся змяніць фармулёўку прычын звальнення Чарнышова з пасады галоўнага трэнера, а таксама яго памочнікаў Андрэя Дзмітрыева і Максіма Альховіка.

Атрымалася, што расійцы з’ехалі з Віцебска «па пагадненню бакоў». Усе яны атрымаюць заробак па пятніцу, 15 чэрвеня, уключна, хоць ужо некалькі месяцаў у клубе не працавалі.

У сваю чаргу істцы адмовіліся ад сваіх прэтэнзій да ФК «Віцебск», паведамляе газета «СБ».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі