Рада беларускай інтэлігенцыі абмежавала спіс кандыдатаў на прэзідэнта

Рада беларускай інтэлігенцыі абмежавала спіс прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі да пяці чалавек.
У пяцёрку меркаваных кандыдатаў трапілі Аляксандр Казулін, Сяргей Калякін, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саннікаў.

Старшыня Рады Уладзімір Колас заявіў, што яны вырашылі не спыняць сваёй дзейнасці па каардынацыі гэтага працэсу. Разам з тым ён ад імя Рады інтэлігенцыі заклікаў усіх дэмакратычных лідэраў да эфектыўнай выніковай працы па кансалідацыі і па вызначэнню адзінага кандыдата. У далейшым Рада можа скласці з сябе паўнамоцтвы пасярэдніка ў гэтым працэсе — калі ў найбліжэйшы час палітыкі не вызначацца з тэрмінам вылучэння адзінага кандыдата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі