Работнікі цукровага завода ў Скідалі сталі донарамі для пацярпелых калег

Работнікі цукровага завода ў Скідалі сталі донарамі для пацярпелых калег

У Скідалі супрацоўнікі цукровага завода вырашылі добраахвотна і бясплатна здаць кроў для пяці жанчын, якія сур'ёзна пацярпелі ад ўспышкі цукровага пылу 25 лютага, піша "Вечерний Гродно"

Стаць донарамі хацелі 192 чалавек. Аднак больш за палову лекары адсеялі па розных паказчыках: захворванні (нават звычайная прастуда), сталы век, нізкі гемаглабін або іншыя асаблівасці. Былі адабраныя 89 донараў. Лекары Гродзенскай абласной станцыі пералівання крыві прыехалі ў Скідаль і зладзілі прыём у медпункте каля завода. Прынятая ў донараў кроў пойдзе не толькі пяці работніцам завода, але і іншым хворым, якім яна патрэбная.

Як паведамляла Еўрарадыё, няшчаснае здарэнне ў цэху фасоўкі і ўпакоўкі цукру Скідальскага цукровага завода адбылася ўначы 25 лютага. Пры ўспышцы пяць жанчын атрымалі цяжкія апёкі і баратраўмы. Трох з іх даставілі ў рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску, дзве застаюцца ў гродзенскай лякарні. Іх стан па-ранейшаму цяжкі. Усе яны знаходзяцца ў рэанімацыі на апаратах штучнага дыхання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі